Ізбынь

вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ізбы́нь[1] (трансліт.: Izbyń, руск.: Избынь) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Велікаборскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

За 20 км на поўнач ад станцыі Хойнікі, за 7 км ад чыгуначнай платформы Аўраамаўская (на ветцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Гомель — Калінкавічы), за 118 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На ўсходзе, поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы. Мясцовасці вакол вёскі (палі, лясы, балоты): Ляда, Навінкі, Замошкі, Шчоўб, Княжа, Гала, Загалле і інш. У мясцовасці Замошкі — вадасховішча.

Планіроўка

Паселішча складалася з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўдні далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У былыя часы вёска падзялялася на тры часткі: Пяскі, Сяло, Хутар.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Герб «Мурдэліа» зменены роду Аскеркаў.

Ці не ўпершыню паселішча згаданае 28 лютага 1721 года, калі пан маршалак мазырскі Антоні Аскерка з самога Слуцка звярнуўся з лістом да князя Мікалая Шуйскага, харунжыча берасцейскага, ды прасіў, абы падданыя яго вялікаборскія падданым з вёскі Ізбін (Ізбынь) крыўдаў не чынілі і ў грунты іхныя «nie wdzierali się». У ліпені 1722 года тым жа панам суседам князь М. Шуйскі пакліканы на суд Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага за насланне людзей вялікаборскіх на грунты ізбінцаў, дзе яны лес пасеклі, сенажаці пакасілі ды ўчынілі шматлікія гвалты. 26 кастрычніка 1722 года ў Мазырскім гродзе па справе маршалка Аскеркі і харунжыча Шуйскага панам Даніэлем Віслаухам засведчана апісанае размежаванне ўгоддзяў вёсак Ізбін і Вялікі Бор[2].

Расійская імперыя

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ізбынь — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[3]. Згодна з «Камеральным описанием... Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 года, вёска Ізбін належала генералу-ад'ютанту Амброзію Аскерку[4]. У шляхецкай рэвізіі ад 10 снежня 1811 года сказана, што дзедзічны ўладальнік сяла Ізбынь з 75 душами прыгонных «мужеска пола» 47-гадовы Ізыдар Амброзі, сын Багуслава, Аскерка, генерал войск польскіх, там і пражываў. Жыхарамі двара Ізбынь запісаныя таксама браты 30-гадовы Юзаф і 27-гадовы Антоні, сыны Фларэнцыя, Аскеркі — уладальнікі маёнтку Новы Двор (Алексічы), пляменнікі беспатомнага[5] генерала[6].

Паводле інвентара 1844 года вёска Ізбін з 23 дварамі належала да аднайменнага маёнтку Льва (Леана) Аскеркі[7]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 150 жыхароў абодвух полаў вёскі Ізбін і 5 вайскоўцаў з'яўляліся прыхаджанамі Свята-Георгіеўскай царквы ў Маканавічах, а 20 вяскоўцаў — парафіянамі Юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі[8].

У парэформенны перыяд Ізбынь адміністрацыйна знаходзілася ў Маладушскай воласці. Паводле звестак 1876 і 1879 гадоў жыхары вёскі былі прыхаджанамі ўжо Велікаборскай Раства-Багародзіцкай царквы[9].

У 1909 годзе у вёсцы Ізбін налічваўся 81 двор з 466 жыхарамі[10].

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Ізбынь, аднак, у складзе Маладушскай воласці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[11].

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Ізбынь — цэнтр сельсавета ў складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікаборскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года — у складзе Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Ізбыні налічвалася 147 двароў з 575 жыхарамі. У чэрвені 1943 года баявая група В. Шымана ў ходзе буйной аперацыі супраць партызан цалкам спаліла паселішча і загубіла жыцці 26 чалавек[12]. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 79 вяскоўцаў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2021 год — 8 двароў, 9 жыхароў[13]

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads