Вялікі арсенал (Гданьск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікі арсенал (Гданьск)map
Remove ads

Вялікі арсенал (польск.: Wielka Zbrojownia, ням.: Große Zeughaus) — адна са славутасцей Гданьска, помнік архітэктуры пачатку XVII стагоддзя. Вялікі арсенал адным фасадам выходзіць на Вугальны рынак (польск.: Targ Węgloweg), іншым — на Піўную вуліцу (польск.: Ulica Piwna). Да Вялікага арсенала прылягае больш старая абарончая Саламяная вежа XIV стагоддзя.

Thumb
Фасад з боку Вугальнага рынку. Справа бачная Саламяная вежа
Thumb
Фасад з боку Піўной вуліцы
Хуткія факты Вялікі арсенал, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікі арсенал быў пабудаваны ў 1600—1609 гадах па праекце фламандскага архітэктара Антоні ван Абергена (Antoni van Obberghen) у стылі нідэрландскага маньерызму (рэнесансу), дэкарацыі фасада былі спраектаваны Вільгельмам ван дэр Мерам (Wilhelm van der Meer) і Абрахамам ван дэр Блокам (Abracham van der Blocke). Сярод дэкаратыўных элементаў фасада будынка — герб Гданьска і статуя старажытнарымскай багіні Мінервы.

Вялікі арсенал выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні, гэта значыць як склад зброі, да XIX стагоддзя. У наш час на першым паверсе Вялікага арсенала размешчана прадуктовая крама, а верхнія паверхі займае Акадэмія вытанчаных мастацтваў.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads