Віталь Сцяпанавіч Смірноў
савецкі і беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віта́ль Сцяпа́навіч Смірно́ў (16 лютага 1930, в. Вялікія Сутокі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 1 лістапада 2007, Мінск) — беларускі дыпламат. Былы пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР у ААН (1969—1974).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 лютага 1930 года ў сяле Вялікія Сутокі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, пасля Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, стаў дыпламатам. Некалькі гадоў прадстаўляў Беларускую ССР у ААН[1]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Працаваў старшынёй Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі[2].
У 1980—1985 гг. — пасол Савецкага Саюза ў Пакістане, у 1985—1988 гг. у Галоўным упраўленні БССР па замежнаму турызму, з 1988 года Пасол СССР у Народнай Рэспубліцы Бангладэш.
Кандыдат гістарычных навук. Быў выкладчыкам і прафесарам кафедры знешняй палітыкі і дыпламатыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ганаровым консулам Бангладэш у Беларусі, ганаровым прэзідэнтам беларускага Ротары клуба.
Памёр 11 лістапада 2007 года[3].
Remove ads
Зноскі
- ГУ «Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина», 2006—2008(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2017. Праверана 26 кастрычніка 2017.
- Паведамленне пра смерць Архівавана 6 лістапада 2007.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads