Вітальд Вашчыкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вітальд Вашчыкоўскі
Remove ads

Ві́тальд Ян Вашчыко́ўскі (польск.: Witold Jan Waszczykowski, нар. 5 мая 1957 года) — польскі гісторык, дыпламат і палітык, з 2005 па 2008 год намеснік міністра замежных спраў, з 2008 па 2010 год намеснік кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі, дэпутат Сойма VII і VIII скліканняў, з 16 лістапада 2015 года — міністр замежных спраў Польшчы.

Хуткія факты Вітальд Вашчыкоўскі, Міністр замежных спраў Польшчы ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 мая 1957 года ў горадзе Пётркаў Трыбунальскі.

Атрымаў ступень магістра гісторыі ў Лодзінскім універсітэце і ступень магістра міжнародных адносін у Арэгонскім універсітэце.

З 1992 года Вашчыкоўскі працаваў у структурах МЗС Польшчы, з 1999 па 2002 год з’яўляўся паслом Польшчы ў Іране. З 4 лістапада 2005 года па 11 жніўня 2008 года займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў Польшчы, з 27 жніўня 2008 года па 6 ліпеня 2010 года быў намеснікам главы Бюро нацыянальнай бяспекі. На парламенцкіх выбарах у 2011 годзе быў абраны ў Сойм, пераабраны ў 2015 годзе.

16 лістапада 2015 года заняў пасаду міністра замежных спраў у кабінеце Беаты Шыдла.

Remove ads

Зноскі

  1. Witold Waszczykowski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  2. https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/12505 Праверана 1 сакавіка 2024.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads