Галіна Аляксандраўна Барташэвіч

фалькларыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Аляксандраўна Барташэ́віч[2][3] (18 чэрвеня 1932, Слуцк — 12 лістапада 2021[4]) — беларускі фалькларыст, доктар філалагічных навук (1994), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).

Хуткія факты Галіна Аляксандраўна Барташэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1956 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 19571993 гадах працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1993 года ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (цяпер Акадэмія паслядыпломнай адукацыі), з 1994 года на пасадзе прафесара кафедры метадаў і зместу выхавання.

Навуковая дзейнасць

Даследуе праблемы беларускай фалькларыстыкі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор.

Аўтар кніг «Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору» (1976), «Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя» (1985), «Магічнае слова» (1990), «Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян» (1993) і інш.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads