Галіна Аляксееўна Мазуркевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Аляксееўна Мазуркевіч (нар. 25 лістапада 1954, Мяшчэнцы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філосаф), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працавала сарціроўшчыцай Мінскага камбіната будматэрыялаў, адміністратарам кінатэатра «Масква» ўпраўлення кінафікацыі Мінскага гарвыканкама, намеснікам дырэктара вучэбна-курсавога камбіната Мінскага камвольнага камбіната, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Ленінскага райкама КПБ горада Мінска, намеснікам старшыні Ленінскага райвыканкама горада Мінска, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].
Зноскі
- БУРОВА АННА НИКОЛАЕВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads