Ганна Іванаўна Кулеш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Іванаўна Кулеш (нар. 1953, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2017), прафесар (2020)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1953 годзе ў Оршы[1], праз некалькі месяцаў па нараджэнні дачкі сям’я пераехала ў Стоўбцы.
У 1970 годзе скончыла Стаўбцоўскую сярэднюю школу № 2. У 1977 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура»[2].
У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шляхі і спосабы папаўнення грамадска-палітычнай лексікі беларускай мовы на сучасным этапе» (навуковы кіраўнік — прафесар Л. М. Шакун)[2].
У 2016 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё мовы беларускага заканадаўства ХХ — пачатку ХХІ стст. (на матэрыяле беларускамоўных заканадаўчых тэкстаў)»[2].
Прафесар кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ[2].
Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтарка звыш 160 навуковых публікацый. Галіна навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы; праблемы гістарычнай і сучаснай лексікалогіі і лексікаграфіі; мова мастацкай літаратуры; мова беларускага заканадаўства; пытанні культуры мовы.
Зноскі
- Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа . www.iml.basnet.by. Праверана 22 сакавіка 2025.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads