Ганна Аляксееўна Перасільд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Аляксееўна Перасільд (руск.: Анна Алексеевна Пересильд; нар. 20 мая 2009) — расійская актрыса, дачка актрысы Юліі Перасільд і рэжысёра Аляксея Учыцеля. Шырокую вядомасць атрымала дзякуючы адной з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана. Кроў на асфальце» (2023).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 20 мая 2009 года ў Маскве. Маці — актрыса Юлія Перасільд, бацька — рэжысёр Аляксей Учыцель[1][2].
Бацькі былі супраць таго, каб дзяўчынка пачынала кар’еру ў кіно, і нейкі час адхілялі адпаведныя прапановы[3]. Тым не менш у 2018 годзе Перасільд-малодшая атрымала ролю ў фільме Сяргея Макрыцкага «Чарнавік». У 2020 годзе яна знялася ў карціне Наталіі Канчалоўскай «Першы снег»[4][5][6]. У 2022 годзе згуляла галоўную ролю дзяўчынкі-альбіноса Мука ў фільме Ганны Гараян «Тыбра»[7], прычым атрымала за гэтую карціну галоўную жаночую ўзнагароду на кінафестывалі SOL[8][9]. Яе гульню высока ацанілі рэцэнзенты[10].
У 2023 годзе актрыса з’явілася ў серыяле Жоры Крыжоўнікава «Слова пацана. Кроў на асфальце» ў адной з галоўных роляў. Яна згуляла Айгуль[11][12]. Карціна стала адным з самых гучных расійскіх тэлепраектаў 2023 года, а Ганна за кошт гэтага хутка абышла па папулярнасці сваю маці: пра гэта кажуць, у прыватнасці, даныя пошукавіка Яндэкса[13].
Дзяўчынка рана стала аб’ектам цікавасці СМІ як дачка знакамітай маці. Шэраг федэральных тэлеканалаў узяў у яе інтэрв’ю ў 2021 годзе ў Байкануры, калі Юлія Перасільд знаходзілася ў космасе, на здымках фільма «Выклік»[14]. Ганна выканала аднайменную песню, напісаную для фільма. Маці і дачка ўдзельнічалі ў тэлевізійным шоу «Дзве зоркі»[15]. У 2022 годзе ў часопісе «Москва» было апублікавана меркаванне Ганны Перасільд пра асаблівасці сталічнага жыцця[16].
Remove ads
Фільмаграфія
Заўвагі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads