Гарбуз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарбуз[1] (Cucurbita) — род травяністых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).
Remove ads
Апісанне
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы доўгія. Лісце буйнае. Плод — гарбузіна — шматнасенная (несапраўдная) ягада. Насенне багатае алеем і бялкамі.
Пашырэнне
Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Вядома 13 культурных відаў, якія вырошчваюць на розных кантынентах. На Беларусі культывуюць гарбуз звычайны, або цвердакоры (Cucurbita pepo), і яго разнавіднасці — кабачкі, патысоны, таксама гарбуз буйнаплодны, або гіганцкі, або вялікі (Cucurbita maxima) і гарбуз мускатны (Cucurbita moschata).
Выкарыстанне
Харчовыя, кармавыя, алейныя і дэкаратыўныя расліны. Плады вараць, пякуць, выкарыстоўваюць на кандытарскія вырабы. З насення вырабляюць алей[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads