Гарчыца палявая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарчыца палявая
Remove ads

Гарчыца палявая, або дзікая[1] (Sinapis arvensis) — травяністая расліна сямейства крыжакветных (капуставых), пустазелле.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Адналетнік вышынёй 20—100 см. Корань стрыжнёвы. Сцябло прамастойнае, граністае, галінастае, разам з лісцем укрытае цвёрдымі валаскамі. Лісце суцэльнае, ніжняе — чаранковае, падоўжанае, няроўназубчастае, каля асновы з вушкамі, верхняе — сядзячае, падоўжанае, з завостранай верхавінкай. Кветкі жоўтыя, у доўгіх гронках, пялёсткі з кароткім ногцікам, стручкі цыліндрычныя, на кароткіх ножках, насенне чорна-карычневае.

Remove ads

Пашырэнне

Пашырана ў Еўропе (акрамя паўночных абласцей), Паўночнай Афрыцы, Малой Азіі, на Аравійскім паўвостраве, Каўказе, у Цэнтральнай Азіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе, у Паўночнай Амерыцы. На Беларусі расце як пустазелле на палях, агародах, каля дарог; цвіце ў маі — жніўні. Размнажаецца толькі насеннем.

Выкарыстанне

Кармавая расліна, аднак робіцца ядавітай у час цвіцення. Добры меданос.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads