Генрых Сямёнавіч Яскевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генрых Сямёнавіч Яскевіч (нар. 26 студзеня 1941, Гродна) — беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 студзеня 1941 года ў Гродне.

У 1972 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу ў Мінску.

Працаваў у 1964—1968 гадах інструктарам абласнога камітэта камсамола, першым сакратаром Краснапольскага райкама камсамола.

У 1972—1980 гадах — на партыйнай рабоце ў Кіраўску, Магілёве, Горках. У 1978 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

У 1980—1983 гадах — старшыня Горацкага райвыканкама, 1983—1990 гадах — першы сакратар Горацкага гаркама партыі.

У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся па Дрыбінскай выбарчай акрузе № 295. Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»[1].

У 1990—1995 гадах — намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па сельскай гаспадарцы, у 1995—2002 гадах — намеснік упраўляючага аграбанка г. Магілёва.

У 2003—2008 гадах працаваў старшынёй прафкама РУП «Вучгас БДСГА». Выбіраўся старшынёй каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў Горацкага раёна.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1988), медалём «За працоўную доблесць» (1978), ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads