Кіраўск
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кі́раўск[2] (трансліт.: Kiraŭsk) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кіраўскага раёна, на р. Ала. За 87 км ад Магілёва, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна на лініі Асіповічы—Жлобін, на аўтадарозе Бабруйск — Магілёў. Насельніцтва — 7 806 (2025)[3].
Remove ads
Гісторыя
На месцы Кіраўска ў 19 ст. быў маёнтак Качэрычы ў Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. З 1924 у Старцаўскім сельсавеце Бабруйскага раёна. Пасля ўтварэння Кіраўскага раёна 12 лютага 1935 года (раён названы ў гонар С. М. Кірава), часовы цэнтр раёна — вёска Старцы, якая 20 красавіка 1939 года была перайменавана ў в. Кірава. Каля вёскі Старцы на месцы маёнтка Качэрычы быў пабудаваны пасёлак Кіраўск, куды пазней быў перанесены раённы цэнтр.
З 30 чэрвеня 1941 года па 26 чэрвеня 1944 года Кіраўск быў акупіраваны нямецкімі фашыстамі, якія загубілі тут 152 жыхары, дзейнічала антыфашысцкая група (кіраўнік Ц. С. Коржаў).
У 1944—1954 гадах Кіраўск уваходзіў у Бабруйскую вобласць. У 1955 годзе вёска Кірава (былыя Старцы) злілася з пасёлкам Кіраўск. 17 лістапада 1959 года Кіраўску быў нададзены статус гарадскога пасёлка. У 1971 годзе тут пражывала ўжо 4,7 тыс. чалавек. У 1972 і 1980 гадах былі распрацаваны генеральныя планы пасёлка, у адпаведнасці з імі цэнтральная частка забудоўвалася 2-3-павярховымі дамамі, у паўночна-ўсходнім сектары адбылося будаўніцтва 2-5-павярховых будынкаў. У 1977 годзе ў межы пасёлка ўключана вёска Селішчы[4]. 4 чэрвеня 2001 года Кіраўск аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай (Кіраўскі камбінат хлебапрадуктаў), дрэваапрацоўчай прамысловасці. Льнозавод. Гасцініца «Сузор’е».
Славутасці
- Кіраўскі парк (пач. 20 ст.)
- Свята-Пакроўская царква (1995)
Вядомыя асобы
- Дзмітрый Мікалаевіч Гарэлік (нар. 1976) — беларускі дыпламат.
- Віктар Міхайлавіч Каранкевіч (нар. 1976) — беларускі дзяржаўны дзеяч
- Антон Міхайлавіч Каранкевіч (нар. 1983) — беларускі палітык.
- Веялета Лаўрушка (нар. 2000) — беларуская валейбалістка.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads