Георгій Іванавіч Сідарэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Іванавіч Сідарэнка (21 жніўня 1925, Кіеў — 30 верасня 2014, Мінск) — беларускі кардыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1974), доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1970).
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1960 г. дацэнт, з 1961 г. загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1971—1977 гг. кіраўнік лабараторыі. У 1977—1993 гг. дырэктар НДІ кардыялогіі, з 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік-кансультант РНПЦ «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Навукова-практычны ўклад
Асноўныя працы па праблемах кардыялогіі, медыцынскай кібернетыкі і прыборабудавання. Распрацаваў метады індывідуалізацыі лячэбных працэдур, аўтаматызацыі экстранага аналізу кардыялагічнай інфармацыі, аналізу сардэчна-сасудзістай інфармацыі пры дапамозе ўніверсальных вылічальных машын. Стварыў апараты аўтаматызаванай біякіравальнай дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых захворванняў, удзельнічаў у стварэнні новага пакалення лекавых прэпаратаў сардэчна-судзістага дзеяння.
Аўтар каля 850 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і 165 вынаходніцтваў. Заснавальнік і першы дырэктар Беларускага НДІ кардыялогіі. Падрыхтаваў 17 дактароў і 54 кандыдаты навук[1].
Асноўныя працы
- Кибернетика и терапия. М.: Наука, 1970.
- Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (в соавт.).
- Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (в соавт.).
- Психофизические аспекты кардиологических исследований. Мн., 1982 (в соавт.).
- Инструментальные методы исследований в кардиологии. Мн., 1994 (в соавт.).
- Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997 (в соавт.).
- Руководство по кардиологии. Мн., 2003 (в соавт.).
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975).
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985).
- Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1985).
- Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік БССР» (1990).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне новых метадаў і апаратуры для дыягностыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў на аснове мікрапрацэсарных і камп’ютарных тэхналогій».
- Ордэн Айчыны III ступені (2000).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads