Георгій Аляксандравіч Суджаеў
вучоны ў галіне эпідэміялогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Аляксандравіч Суджа́еў[2][3] (18 кастрычніка 1919, Астрахань — 27 лютага 2004[4]) — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1973).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Астрахань. У 1941 годзе скончыў Саратаўскі медыцынскі інстытут[5]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[5]. У 1945 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1945—1947 гадах працаваў старшым інспектарам па дэзінфекцыйнай справе Міністэрства аховы здароўя БССР, у 1947—1950 гадах — начальнікам санітарна-эпідэмічнага атрада Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, у 1950—1960 гадах — галоўным урачом санітарна-эпідэміялагічнай станцыі Сталінскага (Заводскага) раёна Мінска[5]. У 1961—1969 гадах займаў пасаду загадчыка аддзелам дзіцячых інфекцый Беларускага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі, мікрабіялогіі і гігіены[5]. У 1971—1985 гадах — бактэрыёлаг асабліва небяспечных інфекцый Беларускай рэспубліканскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі[5].
Памёр 27 лютага 2004 года[4]. Пахавана на могілках «Калодзішчы»[4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па эпідэміялогіі, мікрабіялогіі асабліва небяспечных хвароб жывёлы і чалавека.
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)[6].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Праект «Помним» (руск.)
- Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Архівавана 29 ліпеня 2020. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads