Геральд Рыгоравіч Маньшын
вучоны і грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геральд Рыгоравіч Маньшын (5 жніўня 1938, п. Фрунзе, Слаўянасэрбскі раён, Луганская вобласць, Украіна — 13 жніўня 2022[1]) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, кіравання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961), працаваў на інжынерных пасадах Мінскай авіяцыйнай тэхнічнай базы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі.
З 1970 года вучоны сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР. З 1974 года загадчык лабараторыі эргатычных сістэм Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. З 2000 года загадчык лабараторыі Інстытута механікі і надзейнасці машын (з 2006 Аб’яднанага інстытута машынабудавання) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1985 года прафесар кафедры аўтаматычных сістэм МВІЗРУ СПА[2].
Remove ads
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР (1985) за працы ў галіне спецыяльнай кібернетыкі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), ордэнам Ламаносава (2007), медалямі.
Навуковая дзейнасць
Даследаванні па тэорыі аналізу і сінтэзу складаных сістэм прысвечаны праблемам прафілактычнага кантролю, матэматычным мадэлям складаных сістэм, задачам папярэджання адмоваў тэхнікі і памылак чалавека-аператара. Вырашыў праблему кіравання сістэмамі машына-чалавек-асяроддзе. Выканаў цыкл работ па якаснай тэорыі машыннага праектавання складаных сістэм з улікам чалавечага фактару. Створаны высокаэфектыўныя кіруючыя комплексы, якія маюць важнае значэнне, праведзены іх выпрабаванні на практыцы. Распрацаваў асновы тэорыі забеспячэння якасці, надзейнасці, бяспекі сістэм чалавек-машына, стварыў эргатычнае забеспячэнне аўтаматызаваных сістэм, тэорыю аўтаматызацыі эрганамічнага праектавання складаных сістэм. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны мабільныя шматфункцыянальныя машыны падвойнага прызначэння. Распрацаваў шэраг арыгінальных прыбораў, тэхнічных рашэнняў і сістэм кіравання, стварыў комплекс ДАСТаў у галіне спецыяльнай тэхнікі.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій, звыш 100 сведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.
Бібліяграфія
- Статистическая оптимизация качества функционирования электронных систем. М., 1974 (совм. с В. А. Игнатовым).
- Управление режимами профилактик сложных систем. Мн., 1976.
- Надежность систем «человек-машина». Мн., 1985.
- Обеспечение качества функционирования автоматизированных систем. Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с С. В. Кирпичом).
- Современные контролирующие и управляющие средства и системы производственных информационных технологий. Мн., 2003 (в соавт.).
- Эргатика: Некоторые проблемы моделирования сложных человеко-машинных систем. Мн.: Амалфея, 2008 (совм. с В. А. Асановичем, А. Б. Пышкиным).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads