Геранім Камар
(XVII ст.) суддзя земскі аршанскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геранім Камар (? — пасля 1678) — ураднік і дыпламат Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Камароў уласнага герба «Камар». Нарадзіўся ў сям’і Крыштофа.
Падстолі (1648), падсудак, суддзя земскі аршанскі (1667). У 1665 годзе разам з іншай шляхтай падпісаў хадайніцтва пра кананізацыю архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Удзельнічаў у абранні каралёў Яна II Казіміра ў 1648 годзе, Міхала Вішнявецкага ў 1669 годзе і Яна III Сабескага ў 1674 годзе. У час бескаралеўя 1673—1674 гадоў маршалак каптуровага суда Аршанскага павета.
Дыпламатычную кар’еру пачаў як кур’ер і перакладчык у час перагавораў у 1644 годзе дэлегацый Рэчы Паспалітай і Расіі ў Дубровічах. У 1665 годзе ўзначальваў пасольства ў Маскву. Удзельнічаў у перагаворах па заключэнні Андросаўскага перамір’я 1667 года і ў вялікім пасольстве ў Маскву. У 1669—1670 гадах удзельнічаў у новых перагаворах у Андросаве, наведаў Маскву ў складзе пасольстваў у 1670, 1671, 1673 і 1678 гадах.
Валодаў маёнткамі ў Ашмянскім павеце.
Remove ads
Сям’я
Меў сыноў Крыштофа (суддзя гродскі ашмянскі ў 1683, падстолі браслаўскі), Казіміра (суддзя земскі аршанскі) і дачку Ганну.
Зноскі
- Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads