Герб Ушачаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Уша́чаў — афіцыйны геральдычны сімвал Ушачаў.
Апісанне
У сярэбраным полі барочнага шчыта выява Святога Лаўрэнція, за постаццю залатая рака.
Гісторыя
Герб разам з магдэбургскім правам быў нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Сасам 23 чэрвеня 1758: «у белым полі каля залатой ракі выява святога Лаўрэнція»[1]. Герб зафіксаваны на адбітку гарадской пячаці на дакуменце 1764 года[1].
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус герб атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавы матрыкул краіны герб уключаны пад № 96.
Зноскі
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads