Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй — установа прафесійнага навучання ў горада Глыбокае.
Remove ads
Гісторыя
У адпаведнасці з Пастановай Пленума ЦК КПСС ад 1 верасня 1953 года «Аб мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР» у в. Порплішча Докшыцкага раёна Полацкай вобласці БССР на базе Докшыцкай школы механізацыі сельскай гаспадаркі, якая працавала сезонна з 1950 года ў выглядзе 5-і і 3-х месячных курсаў, у 1964 годзе было створана вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31 (ВМСГ № 31).
У студзені 1958 года Докшыцкае вучылішча механізацыі № 31 было перамешчана з в. Порплішча Докшыцкага раёна ў г. Глыбокае Маладзечанскай вобласці і перайменавана ў Глыбоцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31.
Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 чэрвеня 2000 года вучылішча было пераўтворана ва ўстанову адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй».
Ліцэй рыхтуе рабочых наступных спецыяльнасцей: слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання; трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый «A», «В», «D»; вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С»; трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый «A», «В», «D»; машыніст экскаватара; вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С»; повар; электразваршчык ручной зваркі; аператар птушкафабрык і механізаваных ферм[1].
Remove ads
Былая назва
- Докшыцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31
- Глыбоцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31 (1958)
- Глыбоцкае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 31 (1962)
- Глыбоцкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 31 (1974)
- Глыбоцкае сярэдняе сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 31 (1982)
- Глыбоцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 168 (1984)
- Глыбоцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча сельскагаспадарчай вытворчасці № 168 (1989)
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads