Градзірня (вытворчасць солі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Градзірня — збудаванне, якое выкарыстоўваецца ў вытворчасці солі для выдалення вады з салянага раствора шляхам выпарэння, што павялічвае ў ім канцэнтрацыю мінеральных соляў. Вежа складаецца з драўлянай сценападобнай рамы з пучкоў галля (звычайна цярноўніку), якое неабходна замяняць прыкладна кожныя 5 — 10 гадоў, паколькі яны забіваюцца мінеральнымі рэчывамі з цягам часу. Салёная вада бяжыць уніз па вежы і часткова выпараецца; у той жа час некаторыя мінералы з раствора трапляюць на сцены з галінак.


Градзірні могуць быць знойдзеныя ў шэрагу курортных гарадоў, у першую чаргу ў Германіі, а таксама Польшчы і Аўстрыі. Мінеральныя воды распыляюцца ў паветры і лічыцца, што гэта мае дабратворнае ўздзеянне на здароўе, аналагічна таму, якое бывае ад удыхання марскога паветра.
Вялікі комплекс градзірняў размешчаны ў горадзе Цехацінек у Польшчы.[1] Гэта цалкам драўляная канструкцыя была пабудавана ў 19 стагоддзі Станіславам Сташыцам. Комплекс складаецца з трох градзірняў з агульнай даўжынёй больш за 2 км. Многія турысты наведваюць яго па стане здароўя.
Remove ads
Галерэя
- Градзірня ў Бад-Дзюрэнбергу
- Схема 18-га стагоддзя
- Градзірня ў Цехацінеку
- Градзірні ў Бад-Кройцнаху
Зноскі
- Affelt, Waldemar: Wooden masterwork of saline in Ciechocinek, Poland Архівавана 7 верасня 2011., in: Santiago Huerta (ed.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads