Грамблінгскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грамблінгскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Grambling State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Грамблінг у штаце Луізіяна.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна пераважную большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Пачатак вучэльні дало жаданне афраамерыканскіх фермераў у сельскай мясцовасці на поўначы Луізіяны даць адукацыю сваім дзецям. 1 лістапада 1901 года адкрылася Прамыслова-сельскагаспадарчая школа для каляровых людзей. Праз чатыры гады школа пераехала на сваё цяперашняе месца і была перайменавана ў Паўночна-Луізіянскую сельскагаспадарча-прамысловую школу. Да 1928 года школа надавала двухгадовыя прафесійныя курсы і дыпломы пасля таго, як стала дзяржаўным малодшым каледжам. Школа пазней была перайменавана ў Луізіанскі негрыцянскі нармальны і прамысловы інстытут. Назва ўстановы была зменена на Грамблінгскі каледж у 1946 годзе ў гонар белага ўладальніка лесапільні, П. Дж. Грамблінга, які ахвяраваў участак зямлі для вучэльні.
Remove ads
Структура
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і паслядыпломных студый
- Каледж прафесійных студый
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads