Спіс графаў Булонскіх

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс графаў Булонскіх
Remove ads

Графы Булонскія (фр.: Comtes de Boulogne) — тытул кіраўнікоў графства Булонь у паўночнай Францыі, на ўзбярэжжы Ла-Манша.

Thumb
Булонскае графства ў сярэдзіне XII стагоддзя     Тэрыторыя графства Булонь      Іншыя тэрыторыі Фландрскага графства      Англа-Нармандская манархія      Уладанні графаў Вермандуа      Царкоўныя землі
Remove ads

Першыя графы

Імёны першых кіраўнікоў Булоні цяжка ўсталяваць з-за частых набегаў вікінгаў на ўзбярэжжа Ла-Манша, у выніку якіх горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, гарэў і разбураўся. Першымі дакладна вядомымі графамі з'яўляюцца наступныя:

  • каля 853859 : Энгішальк;
  • 886896 : Эрхенгер.

Фландрскі дом. Булонская лінія

  • 896918 : Бадуэн I Лысы († 918), граф Фландрыі (з 879 г.), у 896 г. захапіў горад Булонь;
  • 918935 : Адалульф († 935), сын папярэдняга;
  • 935964 : Арнульф I Вялікі (888964), брат папярэдняга, граф Фландрыі (з 918 г.);
  • 964971 : Арнульф II († 971), сын Адалульфа;
  • 971990 : Арнульф III († 990), сын папярэдняга;
  • 9901033 : Бадуэн II († 1033), сын папярэдняга;
  • 10331049 : Яўстахій I (каля 995—1049), сын папярэдняга;
  • 10491088 : Яўстахій II (каля 1020—1088), сын папярэдняга;
  • 10881125 : Яўстахій III (каля 1056—1125), сын папярэдняга;
  • 11251152 : Мацільда Булонская (каля 1116—1151), дачка папярэдняга,
у шлюбе (1125) са Стэфанам Блуаскім (каля 1097—1154), графам дэ Мартэн і каралём Англіі;
Remove ads

Дом дэ Блуа-Шампань

  • 11521153 : Яўстахій IV (1127—1153), граф дэ Мартэн (1135—1141), сын папярэдніх;
  • 11531159 : Вільгельм Блуаскі (1134—1159), граф дэ Мартэн, брат папярэдняга;
  • 11591170 : Марыя Булонская († 1180), сястра папярэдняга,
у шлюбе (1160) з Мацье Эльзаскім (каля 1140—1173), сынам Цьеры Эльзаскага, графа Фландрыі.

Латарынгскі дом

  • 11601173 : Мацье Эльзаскі (каля 1140—1173), сын Цьеры Эльзаскага, графа Фландрыі, муж папярэдняй;
  • 11731216 : Іда Латарынгская (1160/61—1216), дачка папярэдніх,
у шлюбе з:
  1. (1181) Жэрарам Гелдэрнскім († 1181), сынам Генрыха I, графа Гелдэрна;
  2. (1183) Бертольдам IV Цэрынгенам († 1186), герцагам Цэрынген (з 1152);
  3. (1190) Рэно дэ Дамартэнам (каля 1165—1227), графам дэ Дамартэнам (1200—1214), графам Амальскім (1204—1214).
Remove ads

Дом дэ Дамартэн

Thumb
Герб дому дэ Дамартэн
  • 11901216 : Рэно дэ Дамартэн (каля 1165—1227), граф дэ Дамартэн (1200—1214), граф Амальскі (1204—1214), муж папярэдняй;
  • 12161260 : Мацільда дэ Дамартэн († 1260), графіня Амальская і графіня дэ Дамартэн, дачка папярэдніх,
у шлюбе з:
  1. (1218) Філіпам Юрпелем (1200—1234), графам дэ Клермон, сынам Філіпа II Аўгуста, караля Францыі;
  2. (1235, разв. у 1253) Альфонсам III (1210—1279), каралём Партугаліі (з 1247).
Remove ads

Брабанцкі дом

Пасля смерці Мацільды дэ Дамартэн на тытул графа Булонскага высунулі прэтэнзіі некалькі прэтэндэнтаў:

  • Адэлаіда Брабанцкая (1190—1265), дачка Генрыха I, герцага Брабанта, і Мацільды Булонскай, малодшай дачкі Мацье Эльзаскага, графа Булоні, і Марыі дэ Блуа, графіні Булоні;
  • Генрых III (1231—1261), герцаг Брабанта (з 1248), унук Генрыха I, герцага Брабанта, і Мацільды Булонскай, пляменнік папярэдняй;
  • Жанна дэ Дамартэн (1220—1278), графіня Амальская (з 1238), пляменніца Рэно дэ Дамартэна, графа Булоні;
  • Людовік IX (1214—1270), кароль Францыі (з 1226), пляменнік Філіпа Юрпеля, графа Булоні.

Пасля разгляду справы аб Булонскай спадчыне Парыжскім парламентам, спадчынніцай графства была прызнана Адэлаіда Брабанцкая.

  • 12601265: Адэлаіда Брабанцкая (1190—1265), дачка Генрыха I, герцага Брабанта, і Мацільды Булонскай, малодшай дачкі Мацье Эльзаскага, графа Булоні, і Марыі дэ Блуа, графіні Булоні,
у шлюбе з:
  1. (1206) Арнольдам III († 1221), графам Лоаз;
  2. (1225) Гільёмам X (1195—1247), графам Авернскім (з 1224).
Remove ads

Авернскі дом

Thumb
Герб графаў Авернскіх
  • 12651277 : Роберт V (1225—1277), граф Аверні (з 1247), сын папярэдніх;
  • 12771280 : Гільём XI († 1280), граф Аверні, сын папярэдняга;
  • 12801314 : Роберт VI (1250—1314), граф Аверні, брат папярэдняга;
  • 13141325 : Роберт VII (1282—1325), граф Аверні, сын папярэдняга;
  • 13251332 : Гільём XII (1300—1332), граф Аверні, сын папярэдняга;
  • 13321360 : Жанна I (1326—1360), графіня Аверні, дачка папярэдняга,
у шлюбе з:
  1. (1338) Філіпам Руўрскім (1323—1346), сынам Эда IV, герцага Бургундыі;
  2. (1350) Іаанам II Добрым (1319—1364), каралём Францыі (з 1350).
Remove ads

Дынастыя Капетынгаў. Бургундскі дом

Thumb
Герб герцагаў Бургундскіх

Авернскі дом

  • 13611386 : Жан I Авернскі († 1386), граф Аверні, сын Рабера VII Авернскага;
  • 13861404 : Жан II Авернскі († 1404), граф Аверні, сын папярэдняга;
  • 14041424 : Жанна II Авернская (1378—1424), графіня Аверні, дачка папярэдняга,
у шлюбе з:
  1. (1389) Жанам I (1340—1416), герцагам Берыйскім (з 1360), сынам Іаана II Добрага, караля Францыі;
  2. (1419) Жоржам дэ ла Трэмуйлем (1382—1446), графам дэ Гінам (з 1398);
  • 14241437 : Марыя Авернская (1376—1437), стрыечная сястра папярэдняй, дачка Гадфруа Авернскага († 1385), сеньёра дэ Мангаскона,
у шлюбе (1389) з Бертранам IV († 1423), сеньёрам дэ Ла Тур.

Дом дэ Ла Тур-д'Авернь

Thumb
Герб дому дэ Ла Тур-д'Авернь
  • 14371461 : Бертран V дэ Ла Тур-д'Авернь († 1461), граф Аверні, сын папярэдніх;
  • 14611477 : Бертран VI дэ Ла Тур-д'Авернь (1417—1497), граф Аверні, сын папярэдняга.

У 1477 г., Бертран VI дэ Ла Тур саступіў графства Булонскае французскаму каралю Людовіку XII, у абмен на тэрыторыю Ларагэ. Булонь увайшла ў склад каралеўскага дамена.

Гл. таксама

  • Графства Булонскае
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads