Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шата Руставелі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шота Руставелі (груз. საქართველოს შოთა რუსთაველის თეატრისა და კინოს სახელმწიფო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Remove ads
Гісторыя
Вучэльня была адкрыта ў Тбілісі ў 1939 годзе на базе драматычных студый, якія існавалі пры тэатрах імя Шата Руставелі і імя К. Марджанішвілі. З 1939 па 1949 год дырэктарам інстытута быў Акакій Хорава. У 1970-я гады ва ўніверсітэце з'явіўся факультэт кіно і тэлебачання. З 1978 года ўніверсітэт праводзіць Міжнародны фестываль студэнцкіх фільмаў і Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатральных работ.
Структура
- Факультэт драмы
- Факультэт кіно і тэлебачання
- Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук, бізнеса і менеджмента
- Факультэт грузінскіх народных спеваў і харэаграфіі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шата Руставелі
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads