Гільдыя кінаакцёраў ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гільдыя кінаакцёраў ЗША (англ.: Screen Actors Guild) — прафесійны саюз, які прадстаўляе больш за 120 000 акцёраў, якія працуюць у ЗША. Гільдыя створана ў 1933 годзе з мэтай ліквідацыі эксплуатацыі акцёраў у Галівудзе. Гільдыя займаецца: вядзеннем перамоў і выкананнем калектыўных дагавораў, стварэннем справядлівай сістэмы кампенсацый, ільгот і ўмоў працы для сваіх членаў, захаваннем аўтарскіх правоў.
У 2012 годзе арганізацыя злілася з Амерыканскай федэрацыяй мастакоў тэлебачання і радыё ў новы прафсаюз SAG-AFTRA[1].
Remove ads
Прэмія
З 1995 года ўручае ўласную прэмію Гільдыі кінаакцёраў акцёрам за выбітнае выкананне роляў па розных намінацыях (для кіно і тэлебачання)
Кінанамінацыі
- Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно
- Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно
- Найлепшая жаночая роля
- Найлепшая мужчынская роля
- Найлепшая жаночая роля другога плана
- Найлепшая мужчынская роля другога плана
Тэленамінацыі
- Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле
- Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads