Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт (руск.: Дальневосточный федеральный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Уладзівасток.
Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт вядзе сваю гісторыю з 1899 года, калі ва Уладзівастоку ўказам імператара Мікалая II быў створаны Усходні інстытут ва Уладзівастоку. У далейшым Усходні інстытут быў ператвораны ў Дзяржаўны далёкаўсходні ўніверсітэт, які ў 1930 годзе быў падзелены на два ўніверсітэта — Далёкаўсходні дзяржаўны і Далёкаўсходні політэхнічны.
Непасрэдна Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт быў створаны ў 2010 годзе шляхам аб’яднання Далёкаўсходяга дзяржаўнага, Далёкаўсходяга дзяржаўнага тэхнічнага, Ціхаакіянскага дзяржаўнага эканамічнага і Усурыйскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэтаў[2].
Remove ads
Структура
У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:[3]
- Інжынерная школа
- Школа біямедыцыны
- Школа лічбавай эканомікі
- Школа мастацтваў і гуманітарных навук
- Школа педагогікі
- Школа прыродазнаўчых навук
- Школа рэгіянальных і міжнародных даследаванняў
- Школа эканомікі і менеджменту
- Юрыдычная школа
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads