Даніель Гран
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніель Гран (ням.: Daniel Gran; 22 мая 1694, Вена — 16 красавіка 1757, Санкт-Пёльтэн) — аўстрыйскі мастак эпохі позняга барока. Належыць да першага пакалення аўстрыйскага барока, адзін з найбуйнейшых яго прадстаўнікоў.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Франца дэ Паўла Фэрга ў Вене. Дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы сям’і Шварцэнбергаў у 1719—1720 працягнуў вучобу ў майстэрні Франчэска Салімены ў Неапалі і Себасцьяна Рычы ў Венецыі. Вярнуўшыся з Італіі, у 1727 годзе стаў прыдворным мастаком Габсбургаў.
Упрыгожыў фрэскамі многія манастыры ў Аўстрыі. Пісаў таксама алтарныя карціны (напрыклад, у Аннакірхэ, 1717). Акрамя некалькіх алтарных карцін, ён прысвяціў сябе, галоўным чынам, дэкаратыўнаму жывапісу. У Мармуровай зале палаца Шварцэберг у Вене ён распісаў плафон («Апалон і дзевяць муз», 1724—1728).
Адмовіўшыся ад афіцыйных функцый, ён стаў дарадцам кліру па хрысціянскай іканаграфіі і алегарычных выявах. Яго галоўнай працай стаў роспіс плафона Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэкі ў Вене (1730).
Сярод яго вучняў — Барталамеа Альтамонтэ.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118541471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- Daniel Gran // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Daniel Gran // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Knab E. Daniel Gran // Gran, Daniel // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T034000
- Union List of Artist Names — 2021. Праверана 7 лютага 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads