Даніэле Бавэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніэле Бавэ (італ.: Daniel Bovet; 23 сакавіка 1907, Флёр’е, кантон Нёўшатэль — 8 красавіка 1992, Рым) — італьянскі фармаколаг швейцарскага паходжання. Эсперантыст з нараджэння.
Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1962), Французскай акадэміі навук (1964)[7].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў медыцынскі факультэт Жэнеўскага універсітэта ў 1929 годзе. У 1929—1947 гадах — асістэнт Інстытута Пастэра ў Парыжы. У 1947—1964 гадах узначальваў аддзел хіміятэрапіі ў Вышэйшым інстытуце здароўя ў Рыме. У 1964—1971 гадах — прафесар фармакалогіі ў італьянскім Універсітэце Сасары. З 1971 года — прафесар Рымскага універсітэта.
Асноўныя працы
Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню залежнасці паміж хімічнай будовай і фармакалагічным дзеяннем рэчываў. Адным з першых раскрыў механізмы антыбактэрыйнага дзеяння сульфаніламідных прэпаратаў. Устанавіў заканамернасці будоўлі курарэпадобных і процігістамінных злучэнняў, якія вызначаюць іх дзеянне.
Узнагароды
- Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1957 года.
Сачыненні
- Structure et activité pharmacodynamioue des médicaments du systéme nerveux végetatif, Bóle, 1948 (разам з F. Bovet-Nitti)
- Curare and curarelike agents, Arnst. 1959 г. (сааўтар).
Зноскі
- Daniel Bovet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Daniel Bovet // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads