Данііл Акімавіч Сібілеў

беларускі і расійскі медык і арганізатар аховы здароўя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Данііл Акімавіч Сібілеў (1819 — не раней за 1901) — беларускі і расійскі медык і арганізатар аховы здароўя. Першы дырэктар Гродзенскай школы павітух[1].

Хуткія факты Данііл Акімавіч Сібілеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1819 годзе ў Харкаўскай[1] або Чарнігаўскай[2] губерні. На казённы кошт у 1843 годзе скончыў Харкаўскі ўніверсітэт[2].

Знаходзіўся на службе ў Дынабургскім ваенным шпіталі  (руск.)[1].

Пасля дэмабілізацыі займаўся прыватнай практыкай у Ваўкавыску[1].

У 1872 годзе пыў запрошаны на дзяржаўную службу і прызначаны старшым урачом Гродзенскай акруговай лячэбніцы. За праяўленую стараннасць па службе ў 1877 годзе быў павышаны на пасадзе і прызначаны памочнікам гродзенскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1].

Прыклаў вялікія намаганні для стварэння ў Гродне школы павітух. Дзякуючы яго працы была створана матэрыяльная база і распрацаваны навучальныя праграмы. Гэта дазволіла адкрыць школу 1 кастрычніка 1876 года[3].

З 1885 па 1888 год у Астрахані на пасадзе губернскага ўрачэбнага інспектара[2][4].

Remove ads

Узнагароды

  • ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені[2]
  • ордэн Святой Ганны 2 ступені[2]
  • ордэн Святой Ганны 3 ступені[2]
  • ордэн Святога Станіслава 2 ступені[2]
  • ордэн Святога Станіслава 3 ступені[2]
  • знак Чырвонага крыжа[2]
  • медаль «У памяць вайны 1853—1856»[2]

Адрасы

У Гродне на 1885 год жыў на Дравяной вуліцы ва ўласным доме № 12[5].

Зноскі

  1. Игнатович Ф. И. Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.) (руск.)
  2. НГАБ у Гродне. — ф. 9. — воп. 1. — спр. 747. — лл. 5-6
  3. Памятныя кніжкі Астраханскай губерні за адпаведныя гады
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads