Даўгалескі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўгале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Даўгалессе.

Хуткія факты Даўгалескі сельсавет, Краіна ...

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Карналінскі сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карналін. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васілеўка. 16 ліпеня 1954 года Карналінскі сельсавет перайменаваны ў Васілеўскі сельсавет[2]. 16 мая 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міхалькоўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Міхалькі, Стукачоўка, пасёлкі Гаражонае, Межы, Піянер, Сталіна і Ясакар), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Даўгалессе[3]. 3 верасня 1965 года Васілеўскі сельсавет перайменаваны ў Даўгалескі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Даўгалескага сельсавета 9 населеных пунктаў[5]. 27 красавіка 1989 года ў склад сельсавета з Заспенскага сельсавета Рэчыцкага раёна перададзены пасёлак Нагорнае[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[7], з іх 95,3 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1206 чалавек[9].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 верасня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 79. — 248 с. 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 красавіка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads