Джон Гіл Леман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Джон Гіл Леман (англ.: John Gill Lemmon, 18321908) — амерыканскі батанік і збіральнік раслін.

Хуткія факты Джон Гіл Леман, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 студзеня 1832 года ў Ліме на тэрыторыі акругі Уоштэна ў Мічыгане. Вучыўся ў мясцовай школе, затым у працяг васьмі гадоў выкладаў. Незадоўга да гэтага паступіўшы ў Мічыганскі ўніверсітэт, 8 чэрвеня 1862 года запісаўся ў 4-ы Мічыганскі кавалерыйскі полк арміі Саюза. У жніўні 1864 года блізу Атланты быў узяты ў палон, утрымліваўся ў Андэрсанвіле і Флорэнсе (англ.). 1 сакавіка 1865 года вызвалены.

У 1866 годзе Леман пераехаў у гарадок Сьера-Вэлі на паўночным усходзе Каліфорніі. З 1870 года выкладаў у мясцовай школе, у вольны час займаўся зборам раслін. Нявызначаныя ўзоры ён адпраўляў Генры Боландэру, які ўсталяваў кантакт паміж Леманам і Эйсам Грэем у Гарвардскім універсітэце.

У 1880 годзе Джон Леман ажаніўся з Сарай Элен Пламер, з якой пазнаёміўся чатырма гадамі раней у Санта-Барбары. У 1881 годзе яны разам падарожнічалі ў Тусан, адкуль прывезлі мноства раней невядомых відаў раслін.

З 1888 па 1892 Леман працаваў батанікам у каліфарнійскай службе лясніцтва, займаўся вывучэннем у асноўным іглічных дрэў.

Памёр Джон Гіл Леман 24 лістапада 1908 года ў Оклендзе.

Remove ads

Некаторыя навуковыя публікацыі

  • Lemmon, J.G. Cone-bearing trees of the Pacific Slope. — 1892. — 24 p.

Роды, названыя ў гонар Дж. Г. Лемана

  • Lemmonia A.Gray, 1876 [= Nama]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads