Джэксанскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэксанскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Jackson State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Джэксан у штаце Місісіпі.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Гэта адзін з найбуйнейшых гістарычна "чорных" ўніверсітэтаў у Злучаных Штатах і чацвёрты па велічыні універсітэт у штаце Місісіпі з пункту гледжання колькасці студэнтаў.
Універсітэт паўстаў з семінарыі, заснаванай 23 кастрычніка 1877 года у горадзе Натчэзе, штат Місісіпі. Семінарыя была звязана з Амерыканскім баптысцкім хатнім місіянерскім таварыствам, якое стварыла яе «для маральнага, рэлігійнага і інтэлектуальнага ўдасканалення хрысціянскіх лідэраў каляровага насельніцтва штата Місісіпі і суседніх штатаў». У 1883 годзе вучэльня змяніла назву на Джэксанскі каледж і пераехала з Натчэза ў сталіцу штата — горад Джэксан.
Remove ads
Структура
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і развіцця чалавека
- каледж вольных мастацтваў
- Каледж навук пра здароўе
- Каледж навукі, інжынерыі і тэхналогій
- Ганаровы каледж
- Школа бесперапыннага навучання
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads