Джэсіка Альба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэсіка Марыя Альба (англ.: Jessica Marie Alba; нар. 28 красавіка 1981[1][2], Памона, Каліфорнія) — амерыканская актрыса.
Тэле- і кінакар'ера для Альбы пачалася ў 13 гадоў з яе з'яўлення ў фільме «Закінуты лагер» і серыяле «Таемны свет Алекс Мак» (1994). Зрабілася вядомай дзякуючы галоўнай ролі ў тэлесерыяле «Цёмны анёл» (2000—2002). Пазней Джэсіка здымалася ў розных фільмах, уключаючы «Горад грахоў» (2005) і «Фантастычная чацвёрка» (2005).
Альба па выніках галасавання на вэб-партале AskMen.com стала нумарам адзін у спісе «99 самых жаданых жанчын» 2006 года, таксама «Самай сексуальнай жанчынай у свеце» па версіі часопіса FHM у 2007 годзе. Джэсіка атрымала мноства ўзнагарод за свае работы, уключаючы Teen Choice Award і Saturn Award у катэгорыі «Найлепшая тэлеактрыса» і намінацыю на «Залаты Глобус» за працу ў серыяле «Цёмны анёл».
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads