Дзень украінскага добраахвотніка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзень украінскага добраахвотніка — свята ў гонар украінскіх добраахвотнікаў, якое адзначаецца ва Украіне 14 сакавіка. У гэты дзень 2014 года першыя 500 байцоў-добраахвотнікаў Самаабароны Майдана прыбылі на палігон Новыя Петраўцы для фармавання першага добраахвотніцкага батальёна.[1] Батальён на пачатку красавіка 2014 г. перадыслакаваўся на Дняпрапятроўшчыну і атрымаў назву «Дніпро-2» (камандзір — Алег «Мальфар» Караташ.[2]).

Хуткія факты Дзень украінскага добраахвотніка ...
Remove ads

Заснаванне

Дзень устаноўлены 17 студзеня 2017 г. Вярхоўнай Радай Украіны з мэтай ушанавання мужнасці і гераізму абаронцаў незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, садзейнічання далейшаму ўмацаванню патрыятычнага духу ў грамадстве, узмацнення грамадскай увагі і клопату да ўдзельнікаў добраахвотніцкіх фармаванняў і на падтрымку ініцыятывы грамадскасці.

За адпаведную пастанову № 4261 «Аб устанаўленні Дня ўкраінскага добраахвотніка»[3] на пленарным пасяджэнні ўкраінскага парламента[4] прагаласаваў 231 народны дэпутат.

Пастановай рэкамендавана Кабінету Міністраў Украіны распрацаваць з прыцягненнем грамадскасці, а таксама актыўных удзельнікаў добраахвотніцкіх фармаванняў, якія ўдзельнічалі ў Рэвалюцыі Годнасці (лістапад 2013 — люты 2014), і зацвердзіць у месячны тэрмін з дня прыняцця пастановы комплексны план мерапрыемстваў па святкаванні на дзяржаўным узроўні Дня ўкраінскага добраахвотніка. У прыватнасці прадугледжана правядзенне штогод мерапрыемстваў па ўшанаванні подзвігу ўкраінскіх добраахвотнікаў; правядзенне ў навучальных установах, воінскіх частках, установах культуры тэматычных мерапрыемстваў, гутарак аб масавых акцыях грамадзянскага пратэсту ва Украіне, якія адбываліся ў лістападзе 2013 — лютым 2014 года, і аб удзеле ў іх добраахвотнікаў.[5]

Remove ads

Першае святкаванне

Thumb
Дзень украінскага дабраахвотніка ў Тэрнопалі

14 сакавіка 2017 г. па ўсёй Украіне прайшлі мерапрыемствы да Дня ўкраінскага добраахвотніка.

Зноскі

  1. Українці 14 березня відзначатимуть День добровольця(укр.). Праверана 2018-03-10.
  2. Україна відзначатиме День українського добровольця // Інтерфакс-Україна. — 2017. — 17 січня. (укр.)

Глядзіце таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads