Дзмітрый Альгердавіч

(пам. 1399) князь бранскі і старадубскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Альгердавіч
Remove ads

Дзмітрый Альгердавіч (пасля 1320 — 12 жніўня 1399) — князь бранскі, старадубскі, трубчэўскі з дынастыі Гедзімінавічаў. Родапачынальнік князёў Трубяцкіх.

Хуткія факты Дзмітрый Альгердавіч, князь бранскі ...
Remove ads

Біяграфія

Сын вялікага князя Альгерда і яго першай жонкі Марыі. У гістарыяграфіі часта блытаюць Дзмітрыя і яго малодшага брата Карыбута-Дзмітрыя Альгердавіча.

Каля 1370 года атрымаў Бранскае і Старадубскае княствы[3]. Магчыма, князю Дзмітрыю таксама належала маладзечанскае «Дмитрьево село Груздовица», нададзенае ў 1387 годзе каралём Ягайлам сярод іншага свайму брату князю Скіргайлу.

Аднак, у 1375 годзе, паводле Рагожскага летапісца (Стб. 106, 138), бранскім князем быў Раман Міхайлавіч, прыхільнік Масквы.

Страціў свае ўладанні пасля «ад’езду» у Маскву зімой 1379—1380 года. Ад вялікага князя маскоўскага атрымаў Пераслаўль-Залескі. Браў удзел у Кулікоўскай бітве 1380 года.

У канцы 1387 — пачатку 1388 года вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У Маладзечне 16 снежня 1388 года прысягнуў каралю Ягайлу.

Загінуў у бітве на Ворскле (1399).

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з Ганнай меў двух сыноў:

  • Міхаіла (пам. пасля 1399), князя трубчэўскага
  • Івана (пам. 1399)

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 336–337.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 336.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
  3. Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского, С.65

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads