Дзмітрый Сяргеевіч Магілёўцаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Сяргеевіч Магілёўцаў (нар. 1 лістапада 1969, Шклоў) — беларускі фізік-тэарэтык, перакладчык. Член-карэспандэнт НАНБ (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2009)[2]. Вядомы перакладам кніг Дж. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад» і серыі кніг «Уладар Пярсцёнкаў» на беларускую мову[3].

Хуткія факты Дзмітрый Сяргеевіч Магілёўцаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1991 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1991 года працуе ў Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава АН Беларусі (з 1997 — НАН Беларусі), з 2017 — галоўны навуковы супрацоўнік, намеснік загадчыка цэнтрам квантавай оптыкі і інфарматыкі інстытута[2].

З 2018 года старшыня праўлення Беларускага фізічнага таварыства[2].

Жыве ў Мінску.

Навуковая дзейнасць

Даследаванні ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі: рэканструкцыя квантавых станаў для высокадакладнай дыягностыкі, генерацыя некласічнага станаў святла для прымянення ў квантавых камунікацыях і крыптаграфіі, высокадакладных вымярэннях, метралогіі і дыягностыцы, фатонныя крышталі і ўзаемадзеянне выпраменьвання з рэчывам у іх, дынаміка адкрытых сістэм. Распрацаваў тэарэтычныя метады і падыходы, якія дазволілі прадказаць анамальную дысперсію групавой хуткасці ў фатонна-крышталічных оптавалакнах, немаркаўскую дынаміку выпраменьвальнікаў у фатонных крышталях, стварэнне звязанага атамна-палявога стану ў фатонных крышталях, аднаўленне квантавага стану з дапамогай вар’іравання страт альбо шумоў, немаркаўскі характар згасання асцыляцый Рабі ў квантавых кропках, нетрывіяльную мадыфікацыю даўжыні лакалізацыі выпраменьвання ў слаістых метаматэрыяльных структурах, спосаб дыягностыкі сістэматычных памылак пры квантавай тамаграфіі і лакалізацыі прасторы пошуку квантавага стану, дыфузійны кансерватыўны характар распаўсюджвання квантавых станаў у дысіпатыўна звязаных сістэмах хваляводаў[2].

Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[2].

Remove ads

Перакладчыцкая дзейнасць

З 2005 г па 2014 г. пераклаў з замежных моў шэраг[4] кніг у жанрах фантастычнага баевіка і гістарычнай вандроўкі на беларускую і на рускую мовы.

Кнігі Дж. Толкіна «Хобіт» і серыя кніг «Уладар Пярсцёнкаў» (неафіцыйны пераклад) у суаўтарстве з Крысцінай Курчанковай сталі першымі буйнымі і найбольш вядомымі працамі аўтара на беларускай мове.

Творы

На беларускай мове

  • Хобіт, або Вандроўка туды і назад, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2002. — 264 с. ISBN 978-985-7916-41-7][5]
  • Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2008. — 442 с. ISBN 978-985-4921-24-3][6]
  • Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2008. — 354 с. ISBN 978-985-4921-24-3][7]
  • Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2009. — 306 с. ISBN 978-985-4921-24-3][8]

На рускай мове

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads