Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўная Ду́ма (у сродках масавай інфармацыі ўжываецца таксама скарачэнне Дзяржду́ма) — адна з палат Федэральнага сходу[1][2] — парламента Расійскай Федэрацыі.
Прававы статус Дзяржаўнай Думы вызначаны ў пятай главе Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[3].
Дзяржаўная Дума складаецца з 450 дэпутатаў[2]. Дэпутатам Дзяржаўнай Думы можа быць абраны грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які дасягнуў 21 года і мае права ўдзельнічаць у выбарах (прычым адна і тая ж асоба не можа быць адначасова дэпутатам Дзяржаўнай Думы і членам Савета Федэрацыі)[4]. Дэпутатам Дзяржаўнай Думы першага склікання мог адначасова з’яўляцца член Урада Расійскай Федэрацыі (паводле пераходных палажэнняў Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі).
Працу Дзяржаўнай Думы ўзначальваюць старшыня і яго намеснікі.
Remove ads
Гісторыя
Першая Дзяржаўная Дума абіралася разам з Саветам Федэрацыі ў дзень усенароднага галасавання па Канстытуцыі 12 снежня 1993 года тэрмінам на два гады (паводле пераходных палажэнняў прынятай Канстытуцыі).
Тэрмін паўнамоцтваў 2 — 5 скліканняў Дзяржаўнай Думы — чатыры гады. Пачынаючы з 6 склікання, дэпутатаў абіраюць тэрмінам на пяць гадоў[5].
З 2007 года па 2011 год дэпутаты Дзяржаўнай Думы выбіраліся па прапарцыйнай сістэме (па партыйных спісах). Прахадны бар’ер складаў 7 %. Планавалася, што з 2016 года бар’ер будзе складаць 5 %, а выбары будуць праходзіць па змяшанай сістэме[6].
Выбары ў Дзяржаўную Думу праводзіліся ў 1993, 1995, 1999, 2003, 2007, 2011 і 2016 гадах.
Remove ads
Старшыні Дзярждумы
Дзяржаўная Дума I склікання (14 студзеня 1994 г. — 17 студзеня 1996 г.)
- Іван Пятровіч Рыбкін (абраны 14 студзеня 1994 г.), фракцыя Аграрнай партыі Расіі
Дзяржаўная Дума II склікання (17 студзеня 1996 г. — 18 студзеня 2000 г.)
- Генадзь Мікалаевіч Селязнёў (абраны 17 студзеня 1996 г.), фракцыя КПРФ
Дзяржаўная Дума III склікання (18 студзеня 2000 г. — 29 снежня 2003 г.)
- Генадзь Мікалаевіч Селязнёў (абраны 18 студзеня 2000 г.), фракцыя КПРФ, з 4 чэрвеня 2002 г. — незалежны дэпутат
Дзяржаўная Дума IV склікання (29 снежня 2003 г. — 24 снежня 2007 г.)
- Барыс Вячаслававіч Грызлоў (абраны 29 снежня 2003 г.), фракцыя «Адзіная Расія»
Дзяржаўная Дума V склікання (24 снежня 2007 г. — 4 снежня 2011 г.)
- Барыс Вячаслававіч Грызлоў (абраны 24 снежня 2007 г.), фракцыя «Адзіная Расія»
Дзяржаўная Дума VI склікання (21 снежня 2011 г. — 5 кастрычніка 2016 г.)
- Сяргей Яўгенавіч Нарышкін (абраны 21 снежня 2011 г.), фракцыя «Адзіная Расія»
Дзяржаўная Дума VII склікання (з 5 кастрычніка 2016 г.)
- Вячаслаў Віктаравіч Валодзін (абраны 5 кастрычніка 2016 г.), фракцыя «Адзіная Расія»
Remove ads
Гл. таксама
- Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі
Зноскі
- Паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, афіцыйнае найменне — Федэральны сход.
- Артыкул 95 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі.
- Артыкул 97 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі
- Закон Расійскай Федэрацыі аб папраўцы да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ад 30 снежня 2008 года № 6-ФКЗ «Аб змене тэрміна паўнамоцтваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы» // Расійская газета ад 31 снежня 2008 года
- З 2016 года ўводзіцца пяціпрацэнтны бар’ер на Думскіх выбарах Архівавана 13 лістапада 2014. 21.10.2011
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads