Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць ахову правоў інтэлектуальнай уласнасці[3]. Старшыня камітэта прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 21 снежня 2021 года пасаду старшыні камітэта займае Сяргей Шлычкоў.
Remove ads
Склад
На 2019 год ДКНТ Беларусі ўключаў:
- 3 упраўленні — 1) інавацыйнай палітыкі, 2) навукова-тэхнічнай палітыкі і экспертызы, 3) міжнароднай навукова-тэхнічнай палітыкі і экспертызы;
- 3 аддзелы — 1) інфармацыйна-аналітычны, 2) планавання, эканомікі і фінансаў, 3) прававой і кадравай працы;
- 2 групы — 1) арганізацыйнай працы і кантролю, 2) бухгалтарскага ўліку і фінансаў;
- падраздзяленне аховы дзяржаўных таямніц[4];
- 3 дзяржаўныя ўстановы — Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка;
- Беларускі інавацыйны фонд;
- 3 унітарныя прадпрыемствы — «Гродзенскі Цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі», «Цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі» (Гомель), «Навукова-аналітычны Цэнтр інфармацыі, інавацый і трансферу тэхналогій» (Магілёў)[5].
Remove ads
Паўнамоцтвы
Згодна з уставам камітэт мае паўнамоцтвы на:
- прапанову змен і нагляд за выкананнем заканадаўства аб навуцы, інавацыях і ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці;
- спыненне выдаткоўвання на інавацыйную дзейнасць з дзяржаўнага бюджэту;
- стварэнне навуковых саветаў;
- замову навуковых даследаванняў;
- запыт звестак ва ўстановах;
- заключэнне міжведамасных міжнародных пагадненняў аб ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці;
- правядзенне навуковых нарад і выставак;
- стварэнне, пераўтварэнне і скасаванне падпарадкаваных устаноў;
- прыцягненне спецыялістаў да навуковых даследаванняў і аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці;
- заключэнне з навуковымі ўстановамі і спецыялістамі дагавораў на выкананне навуковых даследаванняў;
- хадайніцтва аб узнагародзе работнікаў за дасягненні ў навуцы і ахове інтэлектуальнай уласнасці[6].
Remove ads
Гісторыя
30 лістапада 1993 года Кабінет міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 809 аб стварэнні Камітэта па навуцы і тэхналогій (КНТ). 23 верасня 1994 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 122 «Аб змяненні структуры цэнтральных органаў кіравання Рэспублікі Беларусь», паводле якога КНТ далучылі да Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. 11 студзеня 1997 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 30 «Аб сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь», якім пераўтварыў КНТ Мінадукацыі і навукі Беларусі ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі). 24 верасня 2001 года Указам № 516 «Аб удасканаленні сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь» ДКНТ Беларусі аб’ядналі з Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным саветам і Дзяржаўным патэнтным камітэтам у Камітэт па навуцы пры Савеце міністраў Беларусі. У складзе Камітэта па навуцы ўтварылі Вышэйшы атэстацыйны камітэт. 5 сакавіка 2002 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 7 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі», якім Камітэт па навуцы зноў перайменавалі ў КНТ пры Савеце міністраў. У склад КНТ улучылі Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці. 12 лютага 2004 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 66 «Аб некаторых захадах па аптымізацыі сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, структуры і колькасці работнікаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый». Паводле Указа, КНТ зноў пераўтварылі ў ДКНТ Беларусі. 4 жніўня 2009 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 9 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. № 7», паводле якога размежаваў паўнамоцтвы ДКНТ Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[7].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads