Акадэмічная вуліца (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акадэмічная вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.
Remove ads
Размяшчэнне
Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцы Сурганава і Платонава, з паўднёва заходняга боку да яе прымыкаюць вуліца Батанічная і завулак Казлова, пасля скрыжавання з якім пераходзіць у вуліцу Сталетава. Даўжыня вуліцы складае каля 1,9 км.
Забудова
Няцотны бок
- № 1 — Інстытут гісторыі НАН Беларусі
- № 5 — Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас (1952). Цяпер у доме дзейнічае Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Д000006

- № 25 — Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Будынак узведзены у комплексе інстытутаў аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР (архітэктары А. Духан, А. Красоўскі, Л. Хаюцін, В. Кісель)[1][2].
Цотны бок
Remove ads
Транспарт
Грамадскі — аўтобус: 20, 37, 59, 76э; тралейбус: 33, 34, 35, 92; на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці станцыя метро «Акадэмія навук».
Паркі
Ад скрыжавання з вуліцай Сурганава і амаль да скрыжавання з завулкам Казлова вуліца праходзіць уздоўж паўднёва-заходняй граніцы Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які далей пераходзіць у Сляпянскую водную сістэму.
Мемарыяльныя дошкі
- Мемарыяльная дошка Мікалаю Сяргеевічу Акулаву на будынку Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі (дом № 16). Устаноўлена ў 1977 г. (сілумін; скульпт. А. Веліксонаў)[3].
- Мемарыяльная дошка Івану Андрэевічу Булыгіну на будынку Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (дом № 28), у якім ён працаваў у 1953—1984 гадах. Устаноўлена ў 1986 г[3].
- Мемарыяльная дошка Ціхану Мікалаевічу Годневу на будынку Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (дом № 27). Устаноўлена ў 1984 г. (скульпт. А. Шатэрнік)[3].
- Мемарыяльная дошка Антону Раманавічу Жэбраку на будынку Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (дом № 27). Устаноўлена ў 1981 г. (бронза; скульпт. В. Папоў)[3].
- Мемарыяльная дошка Пятру Фамічу Ракіцкаму на будынку Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (дом № 27), у якім ён працаваў. Устаноўлена ў 1981 г. (бронза; скульпт. А. Веліксонаў)[3].
- Мемарыяльная дошка Віталю Андрэевічу Сербенту на будынку № 7, у якім ён жыў. Устаноўлена ў 1982 г. (сілумін; скульпт. У. Булыга, М. Ткачук)[3].
Remove ads
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Да 2012 г. там знаходзіліся факультэт міжнародных адносін БДУ і НДІ генетыкі рака НАН РБ. Архітэктурная канструкцыя дома спарадзіла яго нефармальную назву "асліныя вушы". Гл.: Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. //Інтэрфакс
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads