Дзяўчына спяшаецца на спатканне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяўчына спяшаецца на спатканне
Remove ads

«Дзяўчына спяшаецца на спатканне» — поўнаметражная чорна-белая бытавая камедыя, пастаўленая Міхаілам Вернерам і рэжысёрам-дэбютантам Сяргеем Сідзялёвым. Прэм’ера адбылася 23 жніўня 1936 года. У 1987 годзе фільм быў пераагучаны.

Хуткія факты Дзяўчына спяшаецца на спатканне, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Масква, 1936 год. Прафесар Леанід Сяргеевіч Фёдараў і служачы-абуткавік «Маскааппрамсаюза» (у іншым эпізодзе фільма назва арганізацыі гучыць ужо як «Маскустскуррамутак») Мікалай Мікалаевіч Гураў, пакінуўшы сваіх жонак у Маскве, адпраўляюцца на курорт у Есентукі. Абодва забыліся дома пашпарты, і жонкі ідуць на пошту, каб іх выслаць. Дзяўчына-экспедытар на пошце, афармляючы бандэролі, адначасова дамаўлялася праз тэлефон пра спатканне і пераблытала канверты. У выніку Гураў атрымаў пашпарт прафесара Фёдарава, а прафесар — абуткавіка. Пасля масы камедыйных непаразуменняў усё высвятляецца з прыездам на курорт жонак пацярпелых.

Remove ads

Акцёры і ролі

  • Барыс Петкер — прафесар Фёдараў
  • Міхаіл Растоўцаў — Гураў
  • Марыя Барабанава — дзяўчына-экспедытар на пошце
  • Вера Страшнёва — жонка Гурава
  • Яўгенія Плюта — Вера Мікалаеўна, жонка Фёдарава
  • Аляксандр Беніямінаў тэлеграфіст

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads