Дружылавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дружы́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дружылавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дружылавіцкага сельсавета 4 населеныя пункты[1].26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ляскавіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 893 чалавекі[3], з іх 90,0 % — беларусы, 7,2 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 4 населеныя пункты: Дружылавічы, Замошша, Калілы, Трыліскі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads