Дублінскі рукапіс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ду́блінскі ру́капіс — лацінскі зборнік другой паловы XIII ст. Уключае розныя творы на лацінскай мове: вершы, пропаведзі, дыдактычныя трактаты, запавет Св. Францыска, прароцтвы Іахіма Флорскага  (руск.), кароткі ірландскі летапіс, даведзены да 1174 года, і інш. У пачатку змешчана «Апісанне зямель» — невялікі геаграфічны трактат трэцяй чвэрці XIII ст. невядомага аўтара, каталіцкага місіянера, які прапаведаваў у Прыбалтыцы сярод язычнікаў у часы Міндоўга. У ім даецца кароткае геаграфічнае апісанне тагачаснай Еўропы, месцазнаходжанне розных краін, зямель і інш.

Помнік адкрыў і ўпершыню апублікаваў у арыгінале амерыканскі вучоны М. Колкер. Захоўваецца ў бібліятэцы Англіканскага ўніверсітэта ў Дубліне (Ірландыя).

Remove ads

Белая Русь

Трактат — храналагічна самая ранняя гістарычная крыніца, у якой упершыню згадваецца Белая Русь (Alba Ruscia). Але хутчэй за ўсё гэтая назва тычыцца зямлі Наўгародскай, зыходзячы з тэксту[1].

Беларускі пераклад апублікаваны ў часопісе «Спадчына» (1993, № 6).

Літаратура

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads