Дульсе Лопес Понтэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дульсе Лопес Понтэс (26 мая 1914, Салвадор, Бразілія — 13 сакавіка 1992, Салвадор) — бразільская законніца, каталіцкая святая. Двойчы намінавалася на Нобелеўскую прэмію міру.
Remove ads
Біяграфія
Калі было 16 гадоў, яна пачала запрашаць пажылых і патрабуючых людзей у свой дом. Праз два гады яна далучылася да сясцёр місіянерак Беззаганнага Зачацця Божай Маці.
У 1959 годзе заснавала арганізацыю дапамогі бедным і адрынутым, якая пасля пачала называцца Дабрачынным фондам сястры Дульсе (OSID) і на працягу 50 гадоў клапацілася пра жабракоў, хворых і бяздомных. Дабрачынным фондам сястры Дульсе зараз з’яўляецца найбуйнейшай дабрачыннай арганізацыяй у Бразіліі, якая прапануе медыцынскія, сацыяльныя і адукацыйныя паслугі. Сёння фонд мае шпіталь у Баія і адукацыйны цэнтр Санта-Антоніо, які дае бясплатную адукацыю 800 дзецям, якія жывуць ва ўмовах крайняй галечы.
Сястра Дульсе памерла ў 1992 годзе пасля 30-гадовай хваробы.
Пасля таго, як яе цела было прызнана нятленным, яна была беатыфікавана ў 2011 годзе і абрана адным з заступнікаў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве як прыклад дабрачыннасці. Яна стала першай бразільскай святой.
13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой[7]..
Remove ads
Зноскі
- Schäfer J. Dulce de Souza // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads