Дыпламатычная акадэмія Украіны імя Генадзя Удавенкі пры Міністэрстве замежных спраў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыпламатычная акадэмія Украіны імя Генадзя Удавенкі пры Міністэрстве замежных спраўmap
Remove ads

Дыпламатычная акадэмія Украіны імя Генадзя Удавенкі пры Міністэрстве замежных спраў — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова паслядыпломнай адукацыі Міністэрства замежных спраў Украіны, якая размешчана ў горадзе Кіеве.

Хуткія факты Дыпламатычная акадэмія Украіны імя Генадзя Удавенкі пры Міністэрстве замежных спраў, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Акадэмія ўтворана ў 1995 годзе ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. Першы статут установы быў зацверджаны пастановай Кабінета міністраў Украіны 20 ліпеня 1996 года. З 2006 года акадэмія размяшчаецца на Міхайлаўскай плошчы ў цэнтры Кіева.

На працягу 20 гадоў акадэмія функцыянавала як вышэйшая навучальная ўстанова IV узроўню акрэдытацыі, ажыццяўляючы падрыхтоўку спецыялістаў у галіне знешняй палітыкі па магістарскіх праграмах. У адпаведнасці з пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 7 снежня 2016 года адбылося яе пераўтварэнне ў дзяржаўную вучэбна-навуковую ўстанову паслядыпломнай адукацыі з актуальнай назвай.

Remove ads

Структура

  • Цэнтр моўнай падрыхтоўкі
  • Цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі
  • Цэнтр міжнародных даследаванняў
  • Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў
  • Аддзел міжнароднага супрацоўніцтва і камунікацый
  • Рэгіянальнае аддзяленне ў Адэсе

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads