Дэвід Ормсбі-Гор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэвід Ормсбі-Гор
Remove ads

Дэвід Ормсбі-Гор (William David Ormsby-Gore; 20 мая 1918 — 26 студзеня 1985) — брытанскі палітычны дзеяч, дыпламат.

Хуткія факты Дэвід Ормсбі-Гор, дэпутат 42-га парламента Вялікабрытаніі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Пяты барон Гарлек, прапраўнук брытанскага прэм’ера Роберта Гаскойн Сесіла (1895—1902). Член Кансерватыўнай партыі. У 1950—61 г. — дэпутат Парламенту, у 1961—65 г. — амбасадар у ЗША. Дэвід Ормсбі-Гор быў блізка знаёмы з сямействам Кенэдзі, часта бываў у Белым доме, у некаторых справах выступаў нават як дарадца амерыканскага прэзідэнта. Ёсць звесткі, што ён адыграў пэўную ролю ў Карыбскім крызісе. Ва ўзросце 66 гадоў загінуў у аўтакатастрофе.

Дэвід Ормсбі-Гор быў першым прэзідэнтам (1954) і шматгадовым сябрам Англа-беларускага таварыства. Спрычыніўся да арганізацыі выступу прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка ў брытанскім Парламенце ў 1956 г.

У Дэвіда Ормсбі-Гора было пяцёра дзяцей. Сярод іх — дачка Эліс, якая цягам пяці гадоў ад 1969 была заручаная і жыла разам з вядомым музыкантам Эрыкам Клэптанам. Іншая дачка — Джэйн — доўгі час у 1960-х сустракалася з Мікам Джагерам, і ёсць меркаванне, што песня групы Rolling Stones «Lady Jane» прысвечаная менавіта ёй.

Remove ads

Зноскі

1. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

2. Lundy D. R. William David Ormsby-Gore, 5th Baron Harlech // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Lundy D. R. The Peerage

5. Mackie, Colin British Diplomatic Directory (1820-2005)Форын Офіс.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads