Дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэпо́ Мі́нскага добраахво́тнага пажа́рнага тавары́ства — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Мінску. Месціцца па адрасе вуліца Гарадскі Вал, 12. Уваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Мінска» міжнароднага значэння.
Remove ads
Гісторыя

Будынак з цэглы пабудаваны ў 1885 годзе на рагу вуліц Праабражэнскай (цяпер Інтэрнацыянальная) і Нова-Раманаўскай (цяпер Гарадскі Вал). Дэпо было цесным і нязручным. У прыватнасці, не хапала асобных памяшканняў, таму коней даводзілася трымаць разам з пажарным рыштункам[1]. У 1920—1930-х гг. да будынка пажарнага дэпо быў прыбудаваны трохпавярховы жылы дом. Добраахвотнае пажарнае таварыства месцілася ў будынку да 1937 года, а пасля будынак перададзены прафесійным пажарным[2].
У 1994—1998 годзе будынак рэканструяваны, у выніку чаго з’явілася мансарда з дэкаратыўнымі элементамі, якая адпавядае стылістыцы будынка. На фасадзе былі адноўленыя вароты[2].
У будынку месціцца Музей пажарнай і аварыйна-ратавальнай справы, а таксама пажарная частка. У 2005 годзе пажарнае дэпо атрымала № 1 у Мінску[2].
Remove ads
Архітэктура
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. Фасады расчлянёныя па гарызанталі карнізнымі паясамі, па вертыкалі — лапаткамі (на 1-м паверсе руставанымі). Па перыметры сцены завершаныя развітым шматслойным карнізам. Аконныя праёмы на 1-м паверсе шырокія прамавугольныя, на 2-м — лучковыя з абрамленнем, на 3-м — вузкія прамавугольныя.
- На фотаздымках
- 1885 г.
- У пач. XX ст.
- У пач. XX ст.
- 1906 г.
- 1911 г.
- 2007
Remove ads
Зноскі
- Шыбека 2007, с. 96.
- Здание пожарного дэпо в Минске (руск.). holiday.by. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2017. Праверана 11 красавіка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads