Вуліца Гарадскі Вал

вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Гарадскі Валmap
Remove ads

Вуліца Гарадскі Вал (руск.: улица Городской Вал) — вуліца ў гістарычным цэнтры Мінска. Праходзіць ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Няміга.

Хуткія факты Вуліца Гарадскі Вал Мінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Раманаўская вуліца ў 1913 годзе. Злева будынак дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства

Вуліца ўзнікла ў пачатку XIX стагоддзя на месцы гарадскога землянога вала[1].

Цяперашняя вуліца ўтворана ў 1993 годзе пасля злучэння ўчастку Рэспубліканскай вуліцы паміж Інтэрнацыянальнай вуліцай і Нямігай (іншая яе частка стала вуліцай Раманаўская Слабада) з вуліцай Урыцкага, якая праходзіла ад праспекта Леніна (цяпер праспект Незалежнасці) да Інтэрнацыянальнай вуліцы. Рэспубліканская вуліца да Кастрычніцкай рэвалюцыі называлася Раманаўскім завулкам, Старараманаўскай, Новараманаўскай. Вуліца Урыцкага была Захар’еўскім завулкам.

Remove ads

Апісанне

Вуліца Гарадскі Вал праходзіць на паўночны захад ад праспекта Незалежнасці, з захаду прымыкае вуліца Валадарскага, з усходу — Інтэрнацыянальная і Рэвалюцыйная вуліцы, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Няміга, працягваючыся далей як вуліца Раманаўская Слабада. На заходнім баку вуліцы — сквер Адама Міцкевіча. Нумарацыя дамоў — ад праспекта Незалежнасці.

Забудова

Вуліца часткова захавала забудову другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Яна абмяжоўвае гістарычны Верхні Горад з захаду[1].

Няцотны бок

Thumb
Дом № 7

Цотны бок

Thumb
Дом № 8/2
Thumb
Будынак № 4
Будынкі № 2 і № 4 злучае будынак-шырма, дзе, відаць, няма ніякіх памяшканняў акрамя калідора. За гэтай шырмай размешчаны будынак следчага ізалятара КДБ, больш вядомы як «Амерыканка»[4] (вул. Камсамольская 30, корпус 5).
Thumb
Дом № 10/1
Thumb
Дамы № 12, корпусы 2 і 1
Remove ads

Помнікі

Thumb
Мінскі гарадавы

Транспарт

Па вуліцы праходзяць аўтобусныя маршруты 23, 40, 50с, 65. Ля сквера Міцкевіча на ёй маецца тралейбусная канцавая станцыя, якая выкарыстоўваецца маршрутамі 9, 13, 14, 57.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads