Емяльян Кліментавіч Азаранка
філосаф From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Емяльян Кліментавіч Аза́ранка[1] (17 ліпеня 1908, Узнікі, Магілёўская губерня — 22 лютага 1988, Мінск) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук (1962), прафесар (1962).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 ліпеня 1908 года ў вёсцы Узнікі Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок Красная Слабада ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).
У 1929 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум і да 1932 года працаваў у Ветрынскім раёне ў дзіцячым доме. У 1938 годзе скончыў астранома-геадэзічнае аддзяленне матэматыка-механічнага факультэта Ленінградскага ўніверсітэта. У 1938—1939 гг. — намеснік дырэктара па навучальнай і навуковай рабоце Арлоўскага педагагічнага інстытута. У 1939—1941 гг. на пасадах дырэктара настаўніцкага інстытута і педагагічнага тэхнікума ў Чарапаўцы, у 1941—1944 гг. намеснік дырэктара Валагодскага педагагічнага інстытута.
У 1944—1949 гг. Е. К. Азаранка на партыйнай рабоце — загадчык сектарам навукі і вышэйшых навучальных устаноў, кансультант аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ. Адначасова ў 1946—1949 гг. — старшы выкладчык кафедры ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. У 1948 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук завочнай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б), у 1949—1950 гг. вучыўся на курсах дысертантаў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК УКП(б). У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Барацьба М. В. Ламаносава за матэрыялізм супраць ідэалізму ў прыродазнаўстве». У 1950—1954 гг. — прарэктар па навучальнай рабоце, з 1951 года — дацэнт кафедры гістарычнага і дыялектычнага матэрыялізму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1954—1956 гг. у дактарантуры Інстытута філасофіі Акадэміі навук СССР. З 1956 г. — у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1957—1972 гг. — загадчык кафедрай гістарычнага і дыялектычнага матэрыялізму Мінскага медыцынскага інстытута. У 1961 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Светагляд М. В. Ламаносава». У 1972—1974 гг. — прафесар кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі Мінскага медыцынскага інстытута, у 1974—1975 гг. — прафесар-кансультант.
Памёр 22 лютага 1988 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Вучонаму належаць працы па праблемах дыялектычнага матэрыялізму, сацыялістычнай філасофіі і культуры. Займаўся вывучэннем філасофскіх поглядаў М. В. Ламаносава. Шэраг сваіх прац прысвяціў светапогляду палітычных дзеячаў. Падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук.
Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку метадычнага характару. Сярод апублікаванага:
- Мировоззрение М. В. Ломоносова (1959);
- Открытие и обоснование М. В. Ломоносовым закона сохранения материи и движения (1958);
- М. В. Ламаносаў — вялікі вучоны і мысліцель (1961);
- О соотношении психического и физиологического (1963);
- Великий учёный и революционер (к 140-летию со дня рождения Ф. Энгельса) (1960).
Абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога і раённых Саветаў народных дэпутатаў.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads