Жульет Майніель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раймонд Мары Жульет Майніель (фр.: Raymonde Marie Juliette Meyniel; 22 студзеня 1936, Сент-Іпаліт, рэгіён Аксітанія — 21 ліпеня 2023, Сан-Мігель-дэ-Альендэ, Мексіка) — французская актрыса кіно і тэлебачання. Вядомая ролямі ў фільмах кінематаграфістаў французскай новай хвалі на працягу 1950-х — 1960-х гадоў.
Remove ads
Біяграфія
Дачка французскіх сялян, вырасла ў аддаленай вёсцы. Загарадны дом яе бацькоў быў штабам саюзнікаў падчас Другой сусветнай вайны.
Дэбютавала ў кіно ва ўзросце дваццаці двух гадоў. У канцы 1950-х гадоў стала адной з вялікіх надзей французскага кіно, дзякуючы галоўнай ролі Фларанс у адным з першых фільмаў французскай новай хвалі — «Кузены», які зняў і спрадзюсаваў Клод Шаброль.
Паміж 1958 і 1982 гадамі знялася ў 35 кінафільмах і на тэлебачанні.
У 1964—1968 гадах была замужам за італьянскім акцёрам Віторыа Гасманам, ад якога нарадзіла сына Алесандра, які таксама стаў акцёрам.
Памерла ў Мексіцы, дзе пражыла дваццаць гадоў.
Remove ads
Зноскі
- Juliette Mayniel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Juliette Mayniel // (unspecified title)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads