Журналісцкая этыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Журналістычная этыка або медыяэтыка — гэта сукупнасць правілаў і нормаў паводзін, якіх павінны прытрымлівацца ўсе, хто збірае, апрацоўвае і распаўсюджвае масавую інфармацыю. Нормы медыяэтыкі у першую чаргу накіраваны на праўдзівасць інфармацыі, яе дакладнасць і аб’ектыўнасць, а таксама на мінімізацыю магчымай рэпутацыйнай шкоды для аб’ектаў публікацый. У ідэале нормаў медыяэтыкі павінны прытрымлівацца ўсе, хто збірае, апрацоўвае і распаўсюджвае масавую інфармацыю. У некаторых краінах этычныя нормы замацаваны заканадаўча або падтрымліваюцца самарэгулюемымі медыйнымі арганізацыямі і служаць падмуркам для даверу паміж журналістамі і грамадствам, забяспечваючы права на праўдзівую і актуальную інфармацыю.

Remove ads

Асноўныя прынцыпы

  1. Аб’ектыўнасць і непрадузятасць. Журналіст абавязаны аддзяляць факты ад меркаванняў, пазбягаць прадузятасці і маніпуляцыі інфармацыяй.
  2. Сумленнасць і дакладнасць. Інфармацыя павінна быць праверанай, а крыніцы — надзейнымі. Журналіст абавязаны пазбягаць скажэнняў і наўмыснай дэзынфармацыі.
  3. Адказнасць перад грамадствам. Журналіст абавязаны ўлічваць грамадскія інтарэсы, пазбягаючы публікацый, здольных нанесці шкоду, выклікаць паніку ці распаліць варожасць.
  4. Канфідэнцыяльнасць крыніц. Захаванне ананімнасці інфарматараў пры іх жаданні — адзін з ключавых этычных стандартаў.
  5. Павага да прыватнага жыцця. Журналіст павінен паважаць права на прыватнасць, пазбягаючы ўмяшання ў асабістае жыццё без дастатковых падстаў.
Remove ads

Парушэнні і выклікі

Распаўсюджванне фэйкавых навін, канфлікт інтарэсаў, выкарыстанне сенсацыйных матэрыялаў для павелічэння аўдыторыі з’яўляюцца асноўнымі праблемамі, звязанымі з парушэннем этычных норм.

Рэгуляванне медыяэтыкі ў Беларусі

У Беларусі рэгуляваннем пытанняў журналісцкай этыкі з 1995 года займаецца Беларуская асацыяцыя журналістаў. Пасля падзей 2020—2021 гадоў арганізацыя рашэннем Вярхоўнага суд Беларусі 27 жніўня 2021 года была ліквідавана[1], а 28 лютага 2023 года КДБ прызнаў асацыяцыю экстрэмісцкім фарміраваннем[2] і з гэтага моманту арганізацыя вымушана працуе ў выгнанні.

У сакавіку 2025 года 15 сродкаў масавай інфармацыі і тры мэдыяарганізацыі падпісалі Пагадненне аб самарэгуляванні сектара незалежных СМІ[3], а таксама Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў[4]. Да пагаднення далучыліся беларускія медыя і медыяарганізацыі, якія вымушана працуюць з Грузіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі, у тым ліку[5]:

Момант падпісання Пагаднення лічыцца момантам стварэння Медыяасамблеі, якая на тры гады абірае Раду па медыяэтыцы з 7 незалежных экспертаў. У сваю чаргу Рада ў далейшым будзе разглядаць скаргі на парушэнні этычных стандартаў (прапісаных у Кодэксе этыкі беларускіх журналістаў) у недзяржаўных беларускіх медыя і выносіць рашэнні. У прэс-рэлізе БАЖ, са слоў намесніка старшыні Алега Агеева, паведамляцца[6], што з прыняццем гэтых дакументаў:

Пачынае дзейнічаць новая сыстэма этычнага самарэгуляваньня і разгляду скаргаў на матэрыялы СМІ. Аналагічныя органы існуюць у многіх дэмакратычных краінах у розных фарматах — з удзелам дзяржавы або без яго. Наш вопыт унікальны тым, што, нягледзячы на гэтыя цёмныя часы, нам удалося атрымаць згоду 18 суб’ектаў сэктара незалежных СМІ, а па-другое, прынялі этычныя стандарты і абавязаліся іх выконваць

7 траўня 2025 года адбыліся[7] выбары першага складу Рады па медыяэтыцы. Па выніках галасавання ў Раду ўвайшлі Валер Карбалевіч, Зміцер Гурневіч, Ірына Новік, Лола Бурыева, Надзея Белахвосцік, Ганна Соўсь і Зоя Хруцкая.

Remove ads

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads