Закарпацкі венгерскі інстытут імя Фэрэнца Ракацы II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Закарпацкі венгерскі інстытут імя Фэрэнца Ракацы IImap
Remove ads

Закарпацкі венгерскі інстытут імя Фэрэнца Ракацы II (укр.: Закарпатський угорський інститут імені Ференца Ракоці II, венг.: II. Rákóczi Ferenc Kárpátaljai Magyar Főiskola) — вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў горадзе Бэрэгавэ Закарпацкай вобласці, адзіная ва Украіне венгерская вышэйшая навучальная ўстанова.

Хуткія факты Арыгінальная назва, Міжнародная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Закарпацкі венгерскі інстытут імя Ферэнца Ракацы II — гэта вышэйшая навучальная ўстанова ва Украіне недзяржаўнай формы ўласнасці, III узроўню акрэдытацыі, якая заснавана адпаведным дабрачынным фондам. Інстытут дзейнічае з 1996 года на падставе ліцэнзій Міністэрства асветы і навукі Украіны. Спачатку ВНУ называлася Закарпацкім венгерскім педагагічным інстытутам, а навучанне адбывалася пераважна на педагагічных спецыяльнасцях. З 2003 года пасля змены структуры і пашырэння пераліку спецыяльнасцяў ВНУ атрымала актуальную назву ў гонар Фэрэнца Ракацы. Зараз у інстытуце адбываецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на дзённай і завочнай форме навучання на ўзроўні малодшага спецыяліста, бакалаўра і магістра, а таксама на падрыхтоўчых і навучальных курсах. Мовы навучання ў інстытуце ў адпаведнасці са статутам — венгерская, украінская і англійская.

Remove ads

Структура

  • Кафедра гісторыі і грамадскіх дысцыплін
  • Кафедра педагогікі і псіхалогіі
  • Кафедра філалогіі
  • Кафедра матэматыкі і інфарматыкі
  • Кафедра біялогіі і хіміі
  • Кафедра геаграфіі і турызму
  • Кафедра ўліку і аўдыту
  • Каледж ЗВІ імя Ферэнца Ракацы ІІ

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads