Залунеўе
вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залуне́ўе[1] (трансліт.: Zalunieŭje, руск.: Залуневье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
На поўдні мяжуе з лесам.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 4 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 47 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільных дарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай, просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 11 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы).
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.
Дынаміка
- 1959 год — 102 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads